Анатоль Ліневіч: Усе просьбы і звароты грамадзян павінны дэталёва вывучацца прадстаўнікамі ўлады

11 февраля 2020
Усе просьбы і звароты грамадзян павінны дэталёва вывучацца прадстаўнікамі ўлады. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч  падчас прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму ў Оршы. Паляпшэнне жыллёвых і бытавых умоў, зямельныя спрэчкі, добраўпарадкаванне малых населеных пунктаў - сярод агучаных набалелых пытанняў былі і калектыўныя. Напрыклад, жыхары вёскі Пугляі скардзяцца на зношанае дарожнае пакрыццё, якое, па словах людзей, не вытрымлівае транспартнага патоку, а латанне ям сітуацыю не ратуе. 

Усяго прагучала чатыры дзясяткі пытанняў. Сярод тых, хто звярнуўся, - жыхары Аршанскага і іншых раёнаў. Адміністрацыя Прэзідэнта працягне выязныя прыёмы і заўтра.

У Барысаве з грамадзянамі сустрэнецца Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. А ў Адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска прыём пройдзе ў памочніка Прэзідэнта - інспектара па Мінску Віталя Прымы.