Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебску

30 июня 2020
Працаўладкаванне, паніжэнне арэнднай платы за карыстанне памяшканнем, жыллёвае пытанне. З просьбай разабрацца ў самых розных жыццёвых сітуацыях жыхары Віцебска сёння звярнуліся да памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча. На асабісты прыём запісаліся дзевяць чалавек. Сярод іх і пенсіянерка Леакадзія Абухоўская. Жанчына з'яўляецца інвалідам. У прыватным доме, дзе яна пражывае, працякае дах, стаў непрыдатным і падмурак. Падчас асабістага прыёму Анатоль Ліневіч даў даручэнне мясцовым уладам выехаць на месца і ацаніць сітуацыю. 

Сяргей Саглаеў, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама: "Не пакінем сам-насам са сваімі праблемамі. Усю тую дапамогу, якая неабходная, мясцовыя ўлады будуць аказваць. Калі гэта будзе зона кампетэнцыі, з улікам таго, што гэта блакіраваны жылы дом самога ўласніка, безумоўна, распрацуем пытанне з сацыяльнай службай па аказанні дапамогі, распрацуем пытанне са сваякамі. У любым выпадку ёсць выразнае разуменне, што праблему трэба вырашаць". 

Таксама прагучалі пытанні прыватнага характару. Усе просьбы і пажаданні будуць дасканала вывучаныя.