Фарміраванне прававой і палітычнай культуры ў моладзі - адна з найважнейшых дзяржаўных задач. Такое меркаванне агучыў сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы са старшакласнікамі 18-й барысаўскай школы. Паводле слоў спікера, важна, каб кожны малады чалавек любіў сваю сям'ю і Радзіму, бо гэта паняцці непадзельныя. Адзначым, школьнікі знаходзяцца пад патранажам старшыні райвыканкама і разам наведваюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна і вобласці. Сёння бліжэй знаёміліся з працай верхняй палаты парламента.
Анатоль Ісачанка сустрэўся са старшакласнікамі 18-й барысаўскай школы
18 марта 2021













