Анатоль Ісачанка ў ролі Дзеда Мароза павіншаваў дзяцей у 5-м дзіцячым доме

26 декабря 2019
Яшчэ адна мара спраўдзілася сёння. А дакладна - шэсць дзясяткаў. Пад ёлкай у нашых дзяцей апынуліся ласункі і новыя планшэты. А ў ролі Дзеда Мароза ў 5-м дзіцячым доме намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка. Ганаровых гасцей сёння чакалі дзеці рознага ўзросту  - ад 4 да 17 гадоў. Хлопчыкі і  дзяўчынкі падрыхтавалі навагодні паказ. А таксама прадэманстравалі свае спартыўныя таленты. Дарэчы, на галоўнай ёлцы гэтага дома вышынёй  2 паверхі амаль усе цацкі  зроблены рукамі выхаванцаў.

Анатоль Ісачанка сёння таксама наведае дзіцячы дом сямейнага тыпу ў горадзе Узда

Ён павіншуе з надыходзячымі святамі Таццяну і Анатоля Коршук і іх шасцярых дзяцей.