Анатоль Ісачанка правёў прамую тэлефонную лінію

26 мая 2020
Працаўладкаванне, ахова здароўя і праблемы ЖКГ - сёння з такімі пытаннямі беларусы звярнуліся на прамую тэлефонную лінію. Выслухаў звароты намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Ісачанка. Паступалі пытанні наконт добраўпарадкавання сельскіх дарог і будаўніцтва веладарожак.

Віцэ-спікер выслухаў усіх і паабяцаў дапамагчы. Правядзенне такіх прамых тэлефонных ліній - ужо традыцыйная форма работы для верхняй палаты беларускага парламента.