Анастасія Саванец з Ашмян здала два ЦТ на максімальную колькасць балаў

9 июля 2018

У абітурыентаў завяршыўся самы адказны этап – здача цэнтралізаванага тэсціравання. Вядома, ёсць яшчэ адзін рэзервовы дзень - 10 ліпеня - але ўсё ж заўтра большасць будучых студэнтаў ужо пачнуць атрымліваць свае сертыфікаты. І пільна сачыць за тым, якім сёлета будзе прахадны бал на тую або іншую спецыяльнасць. І вось каму сапраўды не варта турбавацца - гэта Анастасіі Саванец. Ёй да бездакорнага выніку не хапіла ўсяго трох балаў. 397. Менавіта столькі набрала выпускніца з Ашмян. Падчас падрыхтоўкі да тэсціравання абітурыентка адмовілася ад сацсетак і парашала ўсе заданні, пачынаючы з 2005 года. Без рэпетытараў, толькі самаадукацыя і педагогі ў роднай гімназіі. Гісторыя поспеху, або Як здаць на 100 адразу два ЦТ - у рэпартажы Анастасіі Бенедзісюк.(відэа).