Аналагавага ТБ сёлета пазбавяцца яшчэ 16 рэгіёнаў

5 марта 2014

Сёння пра гэта заявіў першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко. Ранней за ўсіх - у красавіку - лічба прыйдзе ў Гомель. Далей на чарзе Беразіно. І толькі пасля гэтага ў маі - Віцебская вобласць. І яшчэ сярод першых сёлета Брэсцкая вобласць - там падключэння трэба чакаць з чэрвеня. Каб падключыць пашыраны пакет паслуг, увядуць 60 перадатчыкаў у 34-х рэгіёнах.


Дзмітрый Шадко, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь: Эфірнае наземнае лічбавае тэлебачанне перш за ўсё арыентаванае на тыя раёны, у якіх эканамічна нявыгадна пракладваць кабель. Гэта значыць не трэба рыць зямлю, не трэба кіламетры провада размотваць і там выгадна даць праз эфір. Там, дзе ёсць кабельнае тэлебачанне, абсалютна няма прычын мяняць яго на эфірнае.



Лічбавае тэлебачанне прыйшло да нас 1 ліпеня 2005 года. Сёння, праз 9 гадоў, 97 % нашай краіны ўжо перайшло на лічбу. Але самай значнай будзе дата 15 чэрвеня 2015 года - тады закрыюць апошнюю перадаючую станцыю ў Століне.