Амністыя-2020 будзе рэалізавана на працягу шасці месяцаў пасля падпісання

6 мая 2020
Амністыю-2020 рэалізуюць за  шэсць  месяцаў пасля падпісання Кіраўніком дзяржавы. Дакумент прымеркавалі да 75-годдзя Вялікай Перамогі. У законапраекце дзве новыя катэгорыі - падлеткі, якія папаліся на наркагандлі ў складзе арганізаваных груп, і карупцыянеры. На паслабленні могуць разлічваць і некаторыя асуджаныя па цяжкіх злачынствах. Законапраект напярэдадні быў прыняты дэпутатамі ў двух чытаннях. Папярэдне, амністыя ў той ці іншай ступені закране амаль 12 тысяч чалавек.