Амніставаных зняволеных сустракалі са слязамі на вачах

4 июня 2015

Першыя зняволеныя, якія трапілі пад амністыю, сёння выйшлі на волю. Усяго пад закон, які Кіраўнік дзяржавы падпісаў на мінулым тыдні, трапіла больш як 8 з паловай тысяч чалавек. У асноўным гэта свайго роду "льготная" катэгорыі асуджаных. Першымі паветра волі адчулі непаўналетнія выхаванцы бабруйскай калоніі. У сем'і вярнуліся 11 маладых хлопцаў. Плануецца, што ў найбліжэйшы час сцены калоніі пакінуць яшчэ 64 чалавекі. Як сустракалі сваіх сыноў, унукаў і братоў, убачыў Юрый Шаўчук.

Вось з гэтага КПП сёння выйдзе 11 чалавек, якія дачакаліся свайго 2 шанцу. А літаральна за некалькі метраў адсюль стаіць альтанка, дзе іх ужо чакаюць іх блізкія і родныя людзі.

Вось так, са слязамі на вачах, сёння сустракалі амніставаных зняволеных. Так ужо атрымалася, што першымі пераступілі парог выхаванцы бабруйскай калоніі. Тут адбываюць пакаранне ў асноўным непаўналетнія зняволеныя. Таму сярод тых, хто сустракае, у асноўным маці, таты і бабулі - людзі, якія заўсёды прабачаць і будуць верыць у сваіх дзяцей.

Гэтым хлопцам пашанцавала. Яны ўдыхнулі глыток волі самымі першымі. Пазней услед за імі сцены калоніі пакінуць яшчэ 64 чалавекі. Усе яны трапілі пад закон аб амністыі, які Кіраўнік дзяржавы падпісаў на мінулай тыдні. Таму скарыстацца сваім другім шанцам тут плануе кожны.

Сярод шчасліўчыкаў, якія трапілі пад амністыю, апынуўся і Яўген Пабулы. У калонію ён трапіў два гады таму за выкраданне аўтамабіля. Да канца тэрміна хлопцу заставалася нядоўга - усяго 46 дзён. Аднак апынуцца на волі для яго нават на паўтара месяца раней - шчасце. Верагодна, толькі так сапраўды пачынаюць шанаваць жыццё.

Амністыя разлічаная на паўгода. Усяго ж на яе могуць разлічваць больш як 8,5 тысяч чалавек. Зараз ва ўсіх турмах і калоніях пачалі працу спецыяльныя камісіі, якія разгледзяць справу кожнага зняволенага індывідуальна.

Мікалай Андрасюк, начальнік бабруйскай выхаваўчай калоніі № 2: "Любы чалавек годны гэтага шанцу. Скарыстаецца ён ім або не, пакажа далейшае жыццё. Але такі гуманны акт з боку дзяржавы ніколі не бывае лішнім".

Адной з асаблівасцяў новага закона стала поўнае пагашэнне эканамічнага ўрону. Пры выкананні і іншых пэўных умоў, прапісаных у патрабаваннях нарматыўнага акту, на волю могуць выйсці каля 2 тысяч 200 зняволеных.