Амерыканскае свята бэбі шаўэр з'явілася і ў беларускай сталіцы

4 июня 2013

Яго ўдзельнікі - цяжарныя жанчыны, якія вырашылі атрымаць асалоду ад станоўчых эмоцый напярэдадні родаў. З будучымі матулямі правялі майстар-клас па масціцы, конкурсы і псіхалагічныя трэнінгі.


Марына Мураўёва пабывала на свяце.


У Беларусі дарыць дзіцячыя падарункі перад родамі - дрэнная прыкмета. І таму гэты сямейны цэнтр стварыў свой варыянт свята.


Кацярына Каўрова, дырэктар сямейнага цэнтра: Для многіх гэта першая цяжарнасць і першае дзіця. Таму наш цэнтр вырашыў падтрымаць будучых мам і зрабіць для іх прыгожае свята. Любая станоўчая эмоцыя, любая радасць, якая з'яўляецца ў жыцці цяжарнай жанчыны, вельмі важная перш за ўсё для дзіцяці, якое ўнутры адчувае, разумее і радуецца.


На працягу сямі месяцаў жанчыны сябравалі на форуме для будучых мам. У рэаліі ніколі не бачылі адна адну. Сёння яны сустрэліся, каб пазнаёміцца, падзяліцца сваімі радасцямі і атрымаць станоўчыя эмоцыі. Каб кожная госця адчула свой асаблівы статус, напачатку свята арганізатары карануюць жанчын.


Падарунак для будучага немаўляці ў адрозненнеі ад заходніх традыцый матулі ствараюць самастойна. Ружовыя ці блакітныя пірожныя кожная вырабляе ў адпаведнасці з полам будучага дзіцяці. Тры з паловай гадзіны для цяжарных жанчын напоўніліся ўсмешкамі і радасцю.


Свята бэбі шаўэр узнікла 30 гадоў таму ў ЗША. У гэты дзень да цяжарнай жанчыны прыходзілі яе родныя і сябры. З сабою яны прыносілі падарункі для будучага немаўляці.


У жніўні 14 ўдзельніц бэбі шаўэр чакаюць папаўнення. Многія ўпершыню. І таму кожная хвіліна добрага настрою напаўняе жыццё жанчыны асэнсаваннем, што такі стан - самы прыемны ў жыцці.