Альтэрнатыву выкліку дзіцячага ўрача на дом прапануюць дзве мінскія паліклінікі

9 октября 2019
Пілотны праект закліканы вывесці першасную меддапамогу на якасна новы ўзровень. Замест шматгадзіннага чакання спецыяліста дома  бацькам прапануюць разам з дзіцем у зручны час наведаць кабінет першаснай дапамогі. Там  ёсць усё неабходнае дыягнастычнае абсталяванне і магчымасць хутка здаць аналізы. Першыя вынікі эксперыменту  ў  Надзеі Сербіненкі.

Адразу ў дзвюх дзіцячых паліклініках Мінска запушчаны пілотны праект "Клапатлівая паліклініка для дзяцей". Галоўная яго задача – істотна ўзняць узровень медыцынскага абслугоўвання маленькіх пацыентаў. А гэта  найперш павелічэнне часу прыёму педыятрам і наяўнасць кабінета неадкладнай меддапамогі для тых, хто не можа чакаць урача на працягу некалькіх гадзін дома.

Кабінет неадкладнай меддапамогі з'явіўся ў 6-й дзіцячай паліклінікі нядаўна - у пачатку верасня. Але многія бацькі ўжо ведаюць пра новую паслугу і ацанілі яе перавагі. Жыхарам суседніх мікрараёнаў -  Брылевічаў, Малінаўкі - замест чакання ўчастковага педыятра дома  прапаноўваюць самім прыехаць у паліклініку, калі дазваляе стан здароўя дзіцяці. Так зрабіла і мама чатырохгадовай Леры. Яе мы сустрэлі якраз у кабінеце меддапамогі.

На прыёме дасведчаны педыятр  Ірына Гайдук і памочнік урача. Спачатку маленькага пацыента аглядаюць, слухаюць дыханне. Калі патрэбна  - адразу адпраўляюць на дадатковае абследаванне. Так можна больш дакладна і аператыўна паставіць дыягназ і прызначыць неабходнае лячэнне.

Першыя вынікі пілотнага праекта: колькасць візітаў педыятраў на дом знізілася больш чым удвая. Пацыенты ўсё часцей прыходзяць у паліклініку самі. Пакуль бацькі і дзеці прывыкаюць да такога фармату, у іншых медустановах ужо прыглядаюцца да новага вопыту. Калі эксперымент акажацца ўдалым, па-сапраўднаму клапатлівых паліклінік стане значна больш.