Альтэрнатыўная служба ў Беларусі запрацавала дэ-факта

4 января 2017

На новую форму службы ўжо залічаныя 13 чалавек. Сёння гэта журналістам  расказаў  намеснік міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак. Усяго ж рашэнне аб замене ваеннай службы на альтэрнатыўную прынята на сённяшні дзень у дачыненні да 54-х чалавек. Нагадаем, закон уступіў у сілу паўгода таму. Правам прайсці альтэрнатыўную службу могуць скарыстацца тыя, хто па рэлігійных перакананнях не можа служыць у арміі. Акрамя таго, сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказалі і аб планах сацыяльнага ведамства ў новым годзе развіваць сістэму назапашвальнага пенсіённага забеспячэння беларусаў як адзін з відаў сацыяльнага страхавання. 

Аляксандр Румак, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Зараз у нашай рэспубліцы дзейнічае салідарная сістэма пенсіённага забеспячэння, але пры гэтым ёсць шэраг магчымасцяў для тых грамадзян, якія могуць накіроўваць сродкі для павелічэння будучай пенсіі - добраахвотнага пенсіённага страхавання. Такая сістэма атрымала развіццё ў шэрагу галін і арганізацый, што накіроўваюць сродкі прыбытку на добраахвотнае пенсіённае страхаванне". 

Нагадаем, з 1 студзеня 2017 года ў краіне паступова павышаецца пенсіённы ўзрост - штогод на 6 месяцаў. Праз пяць гадоў мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны  ў 58. Таксама суразмерна павышаецца ўзрост для прызначэння датэрміновых пенсій, у тым ліку вайскоўцам.