Алею, якая вядзе да мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”, абнавілі

29 июня 2017

Федэрацыя прафсаюзаў напярэдадні Дня Незалежнасці афіцыйна адкрыла абноўленую алею, якая вядзе да мемарыяльнага комплексу "Курган Славы".

Зараз даведацца пра гісторыю адной з найбуйнейшых аперацый у Вялікай Айчыннай вайне - "Баграціён" - дазволяць 8 інфармацыйных стэндаў вышынёй 3 метры, у форме штыкоў. Іх лік сімвалізуе тры пакаленні (дзяцей, бацькоў і дзядоў). Першымі ўбачыць архіўныя здымкі ваенных бітваў змаглі ўдзельнікі міжнароднага прафсаюзнага форуму "ТЭМП-2017", які працягваецца ў Мінску. Гэта госці з 15-ці краін свету, у тым ліку Індыі, Малдовы, В'етнама, Ізраіля. Нагадаем, у 2016-ым пры падтрымцы прафсаюзаў Курган Славы быў рэканструяваны.

І сёння, ужо ў Палацы прафсаюзаў, прэзентавалі гіпсавы макет новай скульптурнай кампазіцыі аднаго з аўтараў мемарыяла "Курган Славы" Анатоля Арцімовіча. У будучыні, выраблены з граніту і бронзы, "Помнік працы" Федэрацыя прафсаюзаў прапаноўвае ўсталяваць у Мінску. Дакладны памер кампазіцыі, якая па задумцы скульптура складаецца іх чатырох частак, будзе залежаць ад выбранай пляцоўкі. У цэнтры макета - зямны шар і анёл-захавальнік. Ля падножжа і па баках размешчаны тры статуі пад назвамі "Рабочая раніца", "У будучыню" і "Дажынкі".