Алею з 17 рабін высадзілі ў Мінску як сімвал Мэтаў устойлівага развіцця

23 апреля 2019

У падтрымку дабрабыту і міру на зямлі! У сталіцы на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і бульвара Талбухіна ўчора высадзілі алею з 17 рабін, якія сімвалізуюць 17 Мэтаў устойлівага развіцця ААН. Галоўныя дзеючыя асобы - прадстаўнікі беларускага бізнесу, якія ў будны дзень знайшлі час у шчыльным графіку і далучыліся да акцыі дабра. Барацьба са змяненнем клімату, памяншэнне няроўнасці, ліквідацыя галечы: каб усе 17 глабальных Мэтаў заўсёды былі пад увагай, ля кожнага дрэва ўсталявалі інфармацыйныя таблічкі на беларускай, рускай і англійскай мовах. 

Дарэчы, пасадка алеі адбылася ў Міжнародны дзень Маці-Зямлі.