Алея Памяці сёння была закладзена ў парку Перамогі

23 апреля 2014

Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сучасная моладзь і ветэраны Вялікай Айчыннай пасадзілі 70 дубкоў.


Два пакаленні пасадзілі дубкі як сімвал векавечнай памяці аб подзвігах і героях вайны. Сярод старэйшага пакалення акцыі - удзельнікі аперацыі Баграціён і Сталінградскай бітвы. Менавіта імі з палёў баявых бітваў былі сабраны жалуды. Сёння іх высаджвалі ў стане чатырохгадовых саджанцаў.


Дарэчы, сённяшняя акцыя дае старт дабрачынным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня Перамогі. На працягу некалькіх тыдняў валанцёры наведаюць ветэранаў, дапамогуць ім па гаспадарцы. У заключэнні - праглядзяць сацыяльныя ролікі моладзі на тэму памяці подзвігу ветэранаў.