Алея да Дня маці з'явілася ў Сеніцы

14 октября 2020

Алея да Дня маці, а таксама і за захаванне міру і стабільнасці з'явілася ў аграгарадку Сеніца. 30 вербаў і столькі ж ліп высадзілі шматдзетныя сем'і як сімвал шчасця і міру. Такія ж азеляненні адбудуцца і ў іншых населеных пунктах Мінскай вобласці. Так, заўтра, высадзяць дрэвы жыхары ў Нясвіжскім, Смалявіцкім і Клецкім раёнах.

Пасадка дрэў ператварылася ў сапраўднае свята. У гонар матуль не толькі гучалі словы падзякі, але і падрыхтавалі смачныя падарункі ў выглядзе асенніх букетаў з садавіны-гародніны.