Алея з туй упрыгожыла тэрыторыю новай школы ў Магілёве

26 августа 2019

Дрэвы ў падарунак высадзілі 30 маладых настаўнікаў, для якіх навучальныя ўстановы стануць першым рабочым месцам. 2 верасня школа ўрачыста расчыніць дзверы для юных жыхароў мікрараёна Казіміраўка, які хутка расце. На будаўніцтва пайшло ледзь больш як год. Новая 46-ая школа разлічана на 1200 месцаў, з басейнам, спартыўнай залай, пляцоўкамі для заняткаў на свежым паветры. Яна папоўніць спіс так званых разумных школ.