Алеі з дрэў сёння высаджваюць жыхары Гродна

20 апреля 2013

Больш за ўсё дрэў пасадзілі ў новых мікрараёнах, дзе традыцыйна пасля здачы дамоў  іх вельмі мала. Праз некалькі гадоў тут ужо будуць зелянець новыя скверы і невялікія паркі. Добраўпарадкаванне, у якім прынялі ўдзел работнікі прыватных фірмаў, фабрык, супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутаты і чыноўнікі, не абмежавалася выключна толькі пасадкай дрэў. Пасля зімы прывялі ў парадак  лес і паркі ў  межах горада.