Ала Пугачова атрымала ў падарунак шакалад пад брэндам "Прэзідэнт"

5 ноября 2019
Традыцыйны беларускі шакалад пад брэндам "Прэзідэнт" атрымала ў падарунак і Ала Пугачова. У Мінску адбыўся сольны канцэрт народнай артысткі. Цукеркі, якія дораць замежным лідарам, прымадоне ад Аляксандра Лукашэнкі перадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава разам са словамі шчырага захаплення творчасцю. У Сетцы з'явіўся ролік, дзе Ала Пугачова спрабуе прысмакі. І тут, як гаворыцца, без каментарыяў.

Нагадаем, 23 верасня Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб узнагароджанні Алы Пугачовай ордэнам Дружбы народаў. Выканаўца ўдастоеная ўзнагароды за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў.