Аліса Фрэйндліх адзначае 85-гадовы юбілей

8 декабря 2019
У адной з самых вядомых актрыс і ўлюбёнкі мільёнаў гледачоў - Алісы Фрэйндліх -  юбілей. Ёй спаўняецца 85 гадоў. Свае віншаванні Алісе Брунаўне накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Фільмаграфія артысткі налічвае больш за 60 карцін. Найбольшую вядомасць ёй прынесла стужка  "Службовы раман". Нягледзячы на свой узрост, Фрэйндліх па-ранейшаму здымаецца ў кіно, а таксама выходзіць на тэатральную сцэну. І крытыкі, і гледачы заўсёды адзначаюць яркі талент, неверагодную жаноцкасць і бязмежную прывабнасць народнай артысткі Савецкага Саюза.