"Альфа Радыё" вядзе відэастрымы канцэртаў беларускіх выканаўцаў

2 апреля 2020
На канцэрт можна трапіць, не выходзячы з дома ці офіса. Цяпер гэта магчыма, дзякуючы "Альфа Радыё". Анлайн-кватэрнікі ўвесь тыдзень не толькі для слухачоў, але і для гледачоў. Відэастрымы выступленняў праходзяць на платформах сайта "Альфа Радыё", а таксама на яго старонках у сацыяльных сетках. Трансляцыі вядуцца з Маладзёжнага тэатра эстрады. З пачатку тыдня праект ацаніла аўдыторыя ў некалькі разоў большая, чым можа змясціць зала больш за мільён інтэрнэт-карыстальнікаў. Для іх спявалі гурты "Дзядзя Ваня" і "Радыё-хваля". Сёння ў эфіры "Альфа Радыё" свае кампазіцыі выканаў Ян Яраш. Дарэчы, падчас эфіру артыстам можна дасылаць пытанні, прывітанні і пажаданні. Ужо заўтра а чатырнаццатай гадзіне анлайн-кватэрнік дасць гурт "Дразды", а ў суботу для інтэрнет-ўдыторыі выступіць Аляксандр Сухараў.