Аляксей Талай стаў ганаровым госцем міжнароднага праекта "Мы можам"

8 декабря 2019
Іх магчымасці бязмежныя. Міжнародны праект "Мы можам" сабраў на гала-канцэрт выдатных дзяцей і дарослых з розных краін. Усе яны пераможцы міжнародных конкурсаў і сапраўдныя прафесіяналы. Кожны выходзіў на сцэну з вядомымі музыкантамі, спевакамі, акцёрамі і зараджаў глядзельную залу сваёй творчасцю і неймавернай энергетыкай. Сярод ганаровых гасцей  беларус - Аляксей Талай, паспяховы бізнесмен, шматдзетны бацька, пасол II Еўрапейскіх гульняў і член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Беларусі па плаванні. Ён будзе прадстаўляць нашу краіну на Паралімпійскіх гульнях 2020 у Токіа. 

Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць ужо  6 раз. Яго галоўная задача - даць шанец кожнаму ўдзельніку выступіць на вялікай сцэне, пазнаёміцца з вядомымі музыкантамі, акцёрамі, прадзюсарамі і, магчыма, кардынальна змяніць свой творчы лёс.