Аляксей Гайдашоў у "Актуальным інтэрв'ю" ўвечар на "Беларусь 1"

20 июля 2016

Беларусь атрымала ўласны пункт апоры на Паўднёвым полюсе. І эксперты завуць усталёўку палярнай станцыі сур'ёзнай палітычнай падтрымкай нашай краіны. Зона Антарктыкі - самы вялікі запаведнік планеты, дзе беларусы не простыя назіральнікі, а ўдзельнікі глабальнага турнэ ў імя сусветнай навукі. Якія дывідэнды можна атрымаць з паўднёвага кантынента? І як стварыць бізнес на продажы палярных тэхналогій? Глядзіце "Актуальнае інтэрв'ю" з кіраўніком Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксеем Гайдашовым сёння пасля "Панарамы".