Харчовае эмбарга дазволіла нарасціць пастаўкі айчыннай прадукцыі на сваім рынку, таксама гэта стымул развіваць вытворчасць. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Аляксей Багданаў адзначыў, што зараз скаргаў ад магазінаў на недахоп або перабоі з пастаўкамі тых ці іншых тавараў няма, некаторы імпарт замянілі беларускія вытворцы, іншыя тавары, напрыклад, цытрусавыя, бананы або хурму, завозім ад новых пастаўшчыкоў.
Што датычыцца цэн на гародніну, якую мы завозім, напрыклад, агуркі і таматы, то тут традыцыйна ў міжсезонне іх кошт павялічваецца, зараз, як адзначыў міністр, у сярэднім на 12 працэнтаў. Такая ж сітуацыя і на расійскім рынку.
Аляксей Багданаў: Харчовае эмбарга дазволіла нарасціць пастаўкі айчыннай прадукцыі на сваім рынку
7 февраля 2022













