Александрыя зноў збірае сяброў! Аграгарадок ператварыўся ў вялікую фэставую пляцоўку

7 июля 2018

Александрыя збірае сяброў! Аграгарадок на беразе Дняпра ператварыўся ў адну вялікую фэставую пляцоўку. Тэма малой радзімы стане галоўнай на свяце і гала-канцэрце. Мерапрыемства традыцыйна наведае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

850 рамеснікаў з 7 краін: горад майстроў расцягнуўся на кіламетр. Тут можна не проста купіць сабе сувенір, але і зрабіць абярэг. А таксама паспрабаваць сябе ў якасці каваля або ганчара. Немагчыма прайсці міма нацыянальных падворкаў і не паспытаць стравы сапраўднай беларускай кухні. І як гэта належыць на свята Івана Купалы, абавязкова сплесці вянок. А для аматараў папарыцца - сапраўдная лазня.

Усіх гасцей Александрыі сёння ўвечары чакае вялікі канцэрт. Ужо зараз можна пачуць песні самых розных краін. На фэст прыехалі народныя калектывы і артысты, у тым ліку - з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы і Германіі.