Александрыя зноў збірае сяброў

4 июля 2014
У Шклоўскім раёне завяршаецца падрыхтоўка да аднаго з самых прыгожых і самабытных айчынных святаў. Выставы і кірмашы, спрадвечна славянская кухня. Арганізатары ўпэўніваюць, што на беразе Дняпра будзе не толькі шмат цікавага, але і шмат смачнага. Музычнае суправаджэнне будуць забяспечваць зоркі беларускай, расійскай і ўкраінскай эстрады.


Расказвае Уладзімір Сёмкін.
У Александрыю артыстаў ужо запрашаць не трэба. Гэты факт маўкліва сведчыць аб папулярнасці фестывалю. Зоркі эстрады самі выходзяць з прапановамі на арганізатараў. А ім - прыходзіцца выбіраць.
Пяць квадратных кіламетраў на беразе Дняпра запоўнілі канцэртныя пляцоўкі, гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выставы… На гэты раз арганізатары вырашылі адмовіцца ад падворкаў на карысць народных майстроў. Мастакі, скульптары, ганчары, бондары… Іх працы - сапраўдны хіт і аб'ект селфі - у сацыяльных сетках.
Сустракаць гасцей будзе кірмаш тавараў беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх вытворцаў. Усё гэта ў музычным суправаджэнні. Асобую ўвагу арганізатары надалі кухні. Спрадвечна славянскія стравы паводле старажытных рэцэптаў ужо гатуюцца на вогнішчах на беразе Дняпра. Дарэчы, на гэты раз Александрыя збірае сяброў і дзелавых партнёраў. Падчас свята запланаваны бізнес-форум.
Як гавораць арганізатары, задзейнічаны ў свяце будуць усе стыхіі. Сонца, паветра і вада.
Ну і якое ж Купалле без вогнішча. Вялізны касцёр дроў ужо нарыхтаваны. Ну а тут, з берага, дзяўчаты будуць пускаць вянкі ў Днепр. Кветкі будуць не толькі на вадзе, але і ў паветры. Арганізатары абяцаюць маляўнічы феерверк.
І на гэтым свята не скончыцца. Купальскае вогнішча дасць старт начной дыскатэцы з удзелам зорак. Ужо вядома, што на сцэне ў Александрыі выступяць Вячаслаў Дабрынін, Надзея Бабкіна, група Іванушкі Інтэрнэйшнл, Анастасія Прыходзька і іншыя. Ноч абяцае быць бяссоннай. І менавіта гэтага ад яе чакаюць госці фестывалю.