Аляксандра Герасіменя стала мамай. Вiншуем!

17 сентября 2018

Зараз у зборнай Беларусі па плаванні ў абойме на адну "залатую рыбку" больш. Аляксандра Герасіменя, трохразовы прызёр Алімпійскі гульняў, сёння стала мамай. Спартсменка нарадзіла дзяўчынку. Рост немаўляці - 53 сантыметры, вага 3 кілаграмы 600 грамаў.

Дзяўчынку назвалі Соф’яй. Нагадаем, летам мінулага года Аляксандра выйшла замуж за шматразовага чэмпіёна Еўропы па плаванні Яўгенія Цуркіна. Раней галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Наталля Шаламіцкая выказала меркаванне, што Герасіменя не пакіне плаванне. Па яе словах, калі наша "залатая рыбка" будзе адчуваць сябе нармальна, то яна абавязкова вернецца ў вялікі спорт. Аляксандра на Алімпіядзе ў Лондане выйграла дзве сярэбраныя ўзнагароды, а на Гульнях у Рыа ўзяла бронзу. Каманда Агенцтва тэленавін далучаецца да віншаванняў. Жадаем маме і дачушцы здароўя і ўсяго добрага.