Аляксандр Ярашэнка пра "Вялікі камень" - цэнтр прыцягнення тэхналогій і капіталу

19 января 2022

Каля 45  рэзідэнтаў  індустрыяльнага парку "Вялікі камень" па выніках года павінны пачаць сваю вытворчую дзейнасць. На сёння зарэгістравана 85 кампаній. За 6 гадоў парк стаў цэнтрам прыцягнення тэхналогій і капіталу  для кампаній з усяго свету. Пандэмія каранавіруса, безумоўна, паўплывала на дзейнасць "Вялікага каменя". Але істотнага зніжэння дынамікі  не назіраецца. Аб'ём заяўленых інвестыцый  складае больш за  мільярд  200 мільёнаў долараў.  Напярэдадні 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем мы пагаварылі  з кіраўніком адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку Аляксандрам Ярашэнкам пра "Вялікі камень" як пункт росту  для эканомікі краіны і рэгіёна. І пра новыя сумесныя праекты.