Аляксандр Якабсон правёў прамую тэлефонную лінію

16 мая 2014

Прыватызацыя, будаўніцтва і рамонт жылля. Гэта асноўныя пытанні, з якімі звярталіся сёння жыхары Віцебскай вобласці да старшыні камітэта Дзяржкантролю. Аляксандр Якабсон правёў прамую тэлефонную лінію. Таксама былі закрануты пытанні развіцця і фінансавання спорту для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Як адзначыў Аляксандр Якабсон, падчас тэлефоннай лініі не выявілася ніводнага звароту, які б гаварыў аб праблеме рэспубліканскага характару, і параіў мясцовым уладам больш спагадліва ставіцца да людзей, не дапускаць фактаў цяганіны і не даваць пустых абяцанняў.


Таксама сёння Аляксандр Якабсон сустрэўся з працоўным калектывам Гарадоцкай птушкафабрыкі. Старшыня дзяржкантролю адзначыў своечасовую мадэрнізацыю прадпрыемства. І азнаёміўся з тым, як вядзецца падрыхтоўка Гарадка да рэспубліканскіх Дажынак сёлета.