Аляксандр Васільеў прачытае лекцыю віцебскім тэкстыльшчыкам і мадэльерам

9 сентября 2013

Аляксандр Васільеў вынесе прыгавор беларускай лёгкай прамысловасці. У сераду аўтарытэтны гісторык моды і тэлевядучы прачытае лекцыю спецыялістам кампаній лёгкай прамысловасці Віцебска. Менавіта ў гэтым абласным цэнтры знаходзіцца мноства фабрык гэтай сферы і тэхналагічны ўніверсітэт, які рыхтуе кадры галіны для ўсёй краіны. Выступленне Аляксандра Васільева, у першую чаргу, носіць адукацыйны характар. Яго трохгадзінная сустрэча з аўдыторыяй пройдзе ў канцэртнай зале Віцебск.