Аляксандр Варламаў прыгавораны да пяці гадоў абмежавання волі

23 июля 2013

Аляксандр Варламаў вызвалены ў зале суда. Мадэльер прыгавораны да пяці гадоў абмежавання волі. Пакаранне Варламаў будзе адбываць дома. Суд улічыў яго стан здароўя - у хатніх умовах адбываць тэрмін будзе значна лягчэй. Як было адзначана - гэта акт гуманізму з боку дзяржавы.

Нагадаем, арыштавалі Варламава ў маі 2011-га. Да затрымання ён займаў пасады дырэктара Агенцтва моды, быў мастацкім кіраўніком Цэнтра Universum Models упраўлення па справах культуры БДУ, займаўся арганізацыйнымі пытаннямі фестывалю Млын моды. Аляксандр Варламаў абвінавачваецца ў махлярстве ў асоба буйным памеры, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Яму інкрымінавалі прысваенне маёмасці і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

І сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска мадэльера Аляксандра Варламава вызвалілі з-пад варты.