Аляксандр Турчын разгледзеў больш за два дзясяткі пытанняў жыхароў Лагойскага раёна

25 января 2023

Выслухаць, разабрацца і прыняць  рашэнне! Сёння ў праблемных пытаннях жыхароў Лагойскага раёна разбіраўся губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. Сярод асноўных тэм прыёму грамадзян - будаўніцтва і рамонт дарог, водазабеспячэнне, паляпшэнне жыллёвых умоў.

Цэлы блок зваротаў закрануў  фармацэўтыку. Дарэчы, гэта адзін з профіляў прамысловасці  Лагойска. Бізнесмены звярнуліся з ініцыятывай перанесці са сталіцы ў райцэнтр вытворчасць медпрэпаратаў, а таксама наладзіць выпуск інавацыйных лякарстваў.

 А жыхару Лагойска Мікалаю Жардзецкаму, як і яго суседзям, не хапае аптэкі крокавай даступнасці. Падчас прыёму знайшлі варыянты для размяшчэння новага  аб'екта.

Падчас  прыёму грамадзян вырашылася і пытанне Кацярыны Хандогінай. У вёсцы Айнаравічы, дзе пражывае яе маці, якасць дарог не адпавядае нават мінімальным стандартам. З улікам запатрабаванасці гэтага маршруту пакрыццё і камунікацыі плануюць зрабіць  больш трывалымі.

Усяго ж у Лагойску Аляксандр Турчын разгледзеў больш за два дзясяткі пытанняў. Рашэнні па ўсіх узяты на кантроль Мінаблвыканкама.