Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Мінскага аблвыканкама. На гэты раз размова Аляксандра Турчына з жыхарамі прайшла ў фармаце прамой тэлефоннай лініі. Пытанні тычыліся зямельнага карыстання, стану дарог i капітальнага рамонту. Некалькі зваротаў было наконт паляпшэння жыллёвых умоў. Былі і калектыўныя. Жыхароў Заслаўя турбуе праблема з парковачнымі месцамі на рынку, а яшчэ яны прапанавалі ўласны праект будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра. Губернатар паабяцаў разгледзець магчымыя карэкціроўкі ў генплане. На прамую лінію звярнуўся і фермер з Салігорскага раёна, які не можа атрымаць дадатковы ўчастак зямлі.
Усе звароты ўзяты на кантроль Мінскага аблвыканкама. Пісьмовыя адказы заяўнікам прыйдуць у вызначаныя тэрміны.
Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян
1 июля 2020













