Аляксандр Турчын: Асаблівая ўвага - менавіта нізкааплатным рабочым месцам

27 мая 2019

Рост экспарту, прадукцыйнасці працы і зарплат - асноўныя кірункі працы ўрада. Па выніках чатырох месяцаў сярэдняя зарплата ў краіне перавысіла тысячу рублёў. Але зараз асаблівая ўвага - менавіта нізкааплатным рабочым месцам. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. Будуць прааналізаваныя прычыны, а адказнасць - на кіраўніках прадпрыемстваў (відэа).

Пачынаючы з другога квартала і да канца года ўрад плануе надаць асаблівую ўвагу прадпрыемствам, дзе зарплата ніжэйшая за 500 рублёў.