Аляксандр Трыпуць у праекце "Нашы. Магчымасці бязмежныя"

28 октября 2016

Ён пачаў з серабра ў кіданні кап’я Паралімпіяды ў Сіднеі. На Гульнях у Афінах стаў ужо чэмпіёнам, а ў Рыа ўзяў бронзу. Аляксандр Трыпуць выступаў сярод слабавідушчых спартсменаў, але жыццё падрыхтавала яму яшчэ адно выпрабаванне. Пасля падзення з чацвёртага паверха ён аказаўся прыкаваным да інваліднай каляскі, але не здаўся – працягваў змагацца. І яшчэ раз даказаў, што сапраўдных чэмпіёнаў нічога не зламае. Аляксандр Трыпуць у праекце "Нашы. Магчымасці бязмежныя". Глядзіце сёння вечарам пасля праграмы "Панарама".