Аляксандр Лукашэнка: Развіццё сістэмы аховы здароўя заўсёды будзе на асаблівым кантролі

14 декабря 2019
Новы год напэўна прынясе добрыя навіны для тых, каму падчас святаў не да адпачынку. Тым, хто  адказвае за наша здароўе,  напярэдадні гарантавалі дадатковыя меры падтрымкі. Прэзідэнт пагутарыў з будучымі ўрачамі падчас  наведвання  галоўнай  медыцынскай ВНУ ў сталіцы  і запэўніў: развіццё сістэмы аховы здароўя заўсёды будзе на асаблівым кантролі. У краіне ацэняць працу кожнага, хто стаіць за поспехамі беларускай медыцыны.

Вольга Анішчанка пра тое, што запомнілася. Адсюль пачынаецца дарога ў адну з, бадай, самых адказных і высакародных прафесій. Галоўная медыцынская ВНУ краіны ўжо выхавала дзясяткі тысяч медыкаў - тых, хто кожны дзень прыходзіць на дапамогу, робіць навуковыя адкрыцці і мяняе ход медыцынскай гісторыі. Але як захаваць і прымножыць лепшыя традыцыі беларускай школы? Напярэдадні тут абмяркоўвалі, прапаноўвалі і нават спрачаліся. Усе разам. Добра, што  тэхналогіі дазваляюць анлайн пачуць голас рэгіёнаў.


Медыкаў забяспечаць арэндным жыллём


Амаль усё, наконт чаго пойдзе размова на сустрэчы з Прэзідэнтам, студэнты прадбачылі. А значыць у краіне трымаюць руку на пульсе. Бо калі клопаты ўрача зразумелыя з паўслова,  доўга чакаць важных рашэнняў не прыйдзецца.  Жыллёвае пытанне знялі першым. Профільны міністр, падбіваючы галоўную статыстыку кадравага патэнцыялу краіны, скажа: тыя, хто мае няхай і арэндныя метры, не будзе кідацца ў пошуках лепшага жыцця. Прэзідэнт запэўніць: 2-3 гады - і жыллё перастане быць галаўным болем беларускіх медыкаў. 


Працоўная міграцыя не пагроза для беларускай медыцыны


Працоўная міграцыя - рэальнасць нашага часу. Але не пагроза для беларускай медыцыны, упэўнены Прэзідэнт. Так, паўтары сотні медыкаў паехалі ў Еўропу. Але зусім не для кожнага яна стане па-сапраўднаму  роднай. А дома прымуць заўсёды. 

Аляксандр Бала разам з сям'ёй у 2010-м (тады яшчэ ўчарашнія студэнты)  выбіралі замежную клініку. Ізраільская здавалася перспектыўным месцам. Ды і як мінімум мінус моўны бар'ер. Сёння доктар успамінае: і дыплом пацвердзілі, і кар'ера склалася паспяхова. Але за ўсе гэтыя гады прывыкнуць да чужых краёў і замежнай сістэмы так і не змаглі.

Там разумееш, што значыць Радзіма кліча, гаворыць Аляксандр. А Гродна - родныя мясціны, тут прайшло ўсё дзяцінства і юнацтва,  тут самыя блізкія людзі, бацькі. Словам, праз дзевяць гадоў медыкі вяртаюцца дамоў. І, здаецца, нават горад не пазнаць. Зусім еўрапейскі!  Пройдзе зусім няшмат часу, і Аляксандр узначаліць адно з аддзяленняў абласнога кардыяцэнтра. 


Задача - павысіць зарплаты медыкаў на 20 % у новым годзе


Сёння кожнага ўрача ў Беларусі цэняць, падкрэслівае Прэзідэнт. За жаданнем зрабіць жыццё медыкаў лепшым   магчымасці бюджэту. Зарплаты ў новым годзе дададуць 20 %. І гэта пацвердзіць міністр. А новая сістэма іх налічэння (яна запрацуе з 1 студзеня) не пагражае медыкам стратамі даходаў. 


Студэнты спыталіся Прэзідэнта пра самае галоўнае 


Усё, што не пачулі, але хацелі б ведаць, студэнты, вядома, спыталіся асабіста. Страхавая медыцына? Так, напрамак правільны, але спяшацца не варта. Універсітэцкія клінікі? Першы вопыт у Гродне пакажа, якой будзе будучыня праекта. Як змясціць у рэгіёнах усіх студэнтаў? Пабудуюць новыя карпусы, былі б ахвочыя сесці за парты. А пасля студэнты скажуць: калі ўвага такая вялікая, значыць, шлях яны выбралі правільна.

Але не медыцынай адзінай. Таленты будучых урачоў часам бязмежныя. Юлія Галубчык, без пяці хвілін педыятр, на памяць аб сустрэчы ўручыць Прэзідэнту сваю карціну-пейзаж, дзе малая радзіма і такія родныя мясціны. Той рэдкі выпадак, калі і будучая прафесія, і хобі - усё для душы. Але першым было маляванне, успамінае Юля. У шэсць гадоў пайшла  ў мастацкую школу ў Быхаве. З тых часоў з палітрай не расстаецца. І ў медыцыне няпроста, і студэнцкая загрузка тая яшчэ ноша, але калі ёсць жаданне развівацца ва ўсім, магчымасці не ўпусціш. 


Здароўе нацыі - прыярытэт дзяржавы


Падарунак, годны Палаца Незалежнасці, скажа Прэзідэнт. А ўсім, хто толькі пачынае кар'еру, раіць: проста любіце сваю Радзіму. А сумленная праца кожнага, за кім поспехі нашай медыцыны, ацэняць па заслугах.