Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з навукоўцамі Беларусі

11 сентября 2020
Развіццё навукі вызначае будучыню. У руках навукоўцаў лёс не толькі пэўнай дзяржавы, але і ўсяго чалавецтва. Прэзідэнт у гэтыя хвіліны праводзіць сустрэчу з інтэлектуальнай элітай краіны. У ліку ўдзельнікаў больш за 400 чалавек. У Акадэміі навук сабраліся і вядомыя акадэмікі, і маладыя даследчыкі. На вялікую размову запрашэнне атрымалі таксама прадстаўнікі ВНУ і прадпрыемстваў краіны. Бо сапраўдная навука - пытанне комплекснае, ад ідэі і яе ўвасаблення да ўкаранення распрацоўкі ў жыццё, і гэта сёння абавязковае патрабаванне.


Развіццё навукі вызначае будучыню


Таму лагічна, што візіт у Акадэмію навук прэзідэнт пачаў менавіта з выставы. Аляксандру Лукашэнку прэзентавалі навінкі ад нашых навукоўцаў. Многімі з іх ужо зацікавіліся за мяжой. Для даведкі: Акадэмія навук Беларусі экспартуе свае прадукты ў 60 дзяржаў. На выставе дасягненні шырокага профілю - ад медыцыны, аграрных распрацовак да оптыкі і электронікі. 


Беларусь змагла захаваць навукова-тэхнічны патэнцыял


Беларусь сёння ў ліку краін з высокім узроўнем навуковага патэнцыялу. Напрыклад, па паказчыку глабальнага ўкладу ў гэты сектар мы на 28-й пазіцыі з 153. І гэта прытым што 90-я паставілі шматлікія НДІ на мяжу выжывання: не было ні грошай, ні кадраў. Але маладая Беларусь  насуперак цяжкасцям зрабіла стаўку на навукова-тэхнічны патэнцыял краіны. Сістэмна падтрымліваць беларускую навуку дзяржава працягне і надалей, засведчыў прэзідэнт.