Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння

21 марта 2013
Увесь свой багаты духоўны вопыт, веды і сілы Вы аддаяце служэнню Богу і людзям. Неаспрэчны Ваш асабісты ўклад у справу ўмацавання Праваслаўя на беларускай зямлі, захавання і прымнажэння самабытнай гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа, - гаворыцца ў віншаванні.

Вас добра ведаюць і глыбока паважаюць не толькі як пастыра, прапаведніка, малітвенніка, але і як любячага настаўніка, да якога заўсёды можна звярнуцца за добрым словам і мудрай парадай. У многім дзякуючы Вашай, Уладыка, узважанай пазіцыі ў Беларусі захоўваюцца непахіснымі традыцыі верацярпімасці і канфесіянальнай стабільнасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, духоўных і цялесных сіл.