Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з надыходзячым Раством

6 января 2020
З надыходзячым святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Гэты незвычайны час нагадвае кожнаму пра сапраўдную каштоўнасць сям'і, павагу да старэйшых, міласэрнасць і спачуванне. Мільёны хрысціян у гэтыя ўрачыстыя дні робяць добрыя справы, не пакідаюць без клопату і ўвагі тых, хто мае ў іх патрэбу", - гаворыцца ў віншаванні.