Аляксандр Лукашэнка наведаў прыватнае інавацыйнае прадпрыемства ADANI

22 марта 2020
Аб здароўі беларусаў, айчыннай медтэхніцы, а таксама  падтрымцы і развіцці беларускага брэнда, які шмат зрабіў не толькі для нашай краіны, але і сусветнай аховы здароўя і бяспекі, таксама гаварылі на тыдні. Прэзідэнт наведаў прыватнае інавацыйнае прадпрыемства ADANI. Там займаюцца выпускам медабсталявання і сістэм бяспекі. 

У палове ўстаноў аховы здароўя нашай рэспублікі розныя рэнтген-скрынінгі праходзяць менавіта на гэтай айчыннай тэхніцы, карыстаюцца ёю і ў розных месцах планеты. Працай кампаніі Прэзідэнт застаўся задаволены. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву пашырыць вытворчасць і вылучыць пад гэтыя патрэбы зямельны ўчастак.

Прэзідэнт ацаніў камп'ютарныя тамографы і даручыў прадоўжыць абсталяванне медустаноў краіны. Летась кампанія ўжо паставіла па заказе Міністэрства аховы здароўя сем апаратаў КТ у розныя рэгіёны.