Зварот Прэзідэнта Беларусі ў сувязі з гадавінай хатынскай трагедыі
"Сёння, 22 сакавіка, сумная дата страшнай трагедыі, якая стала сімвалам жорсткіх злачынстваў нацызму. Амаль 80 гадоў аддзяляюць нас ад вясновага дня - апошняга ў жыцці 149 жыхароў беларускай вёскі Хатынь. Мірныя людзі, якія нікому не пагражалі, а проста хацелі працаваць на роднай зямлі, гадаваць дзяцей і працягваць гісторыю сваёй краіны, былі жыўцом спаленыя карнікамі, што прыйшлі знішчыць славянскую цывілізацыю. Факты, пра якія мы нячаста гаварылі, каб зберагчы душы пасляваенных пакаленняў братэрскіх беларускага, украінскага, рускага народаў, робяць памяць аб зверскай расправе над безабароннымі старымі, жанчынамі, дзецьмі і немаўлятамі яшчэ больш балючай. Уся дзікасць у тым, што нараўне з нямецкімі фашыстамі ролю ката ўзяў на сябе 118-ты батальён, які складаўся з украінскіх калабарацыяністаў, што прысягнуліся на вернасць агрэсару. Тых самых, чыя крывавая дзейнасць натхняе сучасных неанацыстаў, якія знішчаюць сваіх суграмадзян на паўднёвым усходзе Украіны за іх этнічную прыналежнасць. Але мы дакладна ведаем, што журботны перазвон Хатыні адгукаецца болем у сэрцах не толькі беларусаў, але і мільёнаў людзей у свеце, якія глядзяць на праўду той вайны расплюшчанымі вачамі, разумеюць, што ў нацызму няма нацыянальнасці, і вераць, што зло будзе пакаранае", - адзначыў Прэзідэнт.













