Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю вядучаму праграмы "Цэнтральнае тэлебачанне" расійскага тэлеканала "НТБ"

14 февраля 2015

У свеце па-ранейшаму вельмі высокая цікавасць да перамоў "нармандскай чацвёркі", якія прайшлі ў Мінску, у тым ліку і да арганізатараў гэтага мерапрыемства - беларускага боку. І вось напярэдадні Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Вадзіму Такмянёву, вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Цэнтральнае тэлебачанне" расійскага тэлеканала "НТБ". Падчас размоў Прэзідэнт падзяліўся ў тым ліку і сваімі ўражаннямі па выніках перамоў лідараў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў і аб некаторых пратакольна-арганізацыйных асаблівасцях правядзення сустрэчы "нармандскай чацвёркі". Здымачная група пабывала ў залах, дзе вяліся гістарычныя перамовы, і нават на кухні Палаца Незалежнасці, пакаштаваўшы беларускія стравы, сапраўды такія ж, якімі частавалі кіраўнікоў дзяржаў. Аб закуліссі гістарычнай сустрэчы глядзіце ў эфіры праграмы "Цэнтральнае тэлебачанне" на НТБ сёння ў 19.00, а таксама ў нашай выніковай праграме "Галоўны эфір".