16 июля 2020
Беларуская армія павінна спалучаць у сабе элементы кантрактнай і тэрміновай службы. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння падчас наведвання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Падчас азнаямлення з умовамі жыцця і побыту вайскоўцаў Аляксандру Лукашэнку распавялі пра гісторыю фарміравання, прызначэнне і баявыя магчымасці міратворчай роты, прадэманстравалі розныя варыянты яе экіпіроўкі, узбраенне і ваенную тэхніку. У міратворчым падраздзяленні брыгады служаць выключна кантрактнікі. Яны могуць выконваць задачы ў рамках місій ААН, АДКБ і праграмы НАТА "Партнёрства дзеля міру".
Прэзідэнт наведвае 103-ю паветрана-дэсантную брыгаду
Беларускія міратворцы вылучаюцца на ўсіх ваенных конкурсах, займаючы пераможныя і прызавыя месцы. У 103-й брыгадзе Прэзідэнту таксама прадэманстравалі розыгрыш баявога эпізоду "Дзеянне рухомага кантрольна-прапускнога пункта" і паказное ваджэнне пад назвай "вальс" на БТР-70. У гэтыя хвіліны Прэзідэнт размаўляе з воінскім калектывам брыгады.