Аляксандр Косінец правёў выязную нараду

3 июня 2016

Сёння ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі, Кіраўнік Адміністрацыі беларускага лідара правёў выязную нараду па пытаннях добраўпарадкавання і развіцця Цэнтральнага раёна Мінска, у прыватнасці, праспекта Пераможцаў.

З удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінспорта, Мінбудархітэктуры разгледжаны ўтрыманне набярэжнай ракі Свіслач і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялу Цэнтральнага раёна сталіцы. Таксама Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта даў канкрэтныя даручэнні па шэрагу сацыяльна-культурных, спартыўных аб'ектаў, іх гатоўнасці да прыёму дэлегатаў і гасцей 5-га Усебеларускага народнага сходу. Па выніках нарады гарадскім уладам даручана аператыўна (на працягу 1-2 дзён) ліквідаваць выяўленыя недахопы, а таксама распрацаваць комплексны праект добраўпарадкавання і развіцця тэрыторыі Цэнтральнага раёна, што прылягае да ракі Свіслач.