Аляксандр Канюк сумесна з Міхаілам Русым правялі ў Шклове прыём грамадзян

30 марта 2016

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк сумесна з віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым правялі ў Шклове прыём грамадзян. У асноўным звароты датычыліся прававой тэматыкі: крымінальных і грамадзянскіх спраў, фігурантамі якіх і сталі людзі, што звярнуліся, бо не згодныя з іх высновамі. Была і просьба аказаць садзейнічанне ў расследаванні крымінальнай справы - людзі не могуць вярнуць грошы, пазычаныя, як высветлілася, ашуканцу. На думку пацярпелага, з-за цяганіны судовых органаў. Яшчэ раз разабрацца ў праблемах людзей і правесці праверкі іх скаргаў - такія даручэнні па выніках прыёму даў генеральны пракурор Беларусі кіраўнікам падведамасных структур.

У цэлым жа, як адзначыў Аляксандр Канюк, скаргаў, у вырашэнні якіх неабходны ўдзел больш высокіх інстанцый, становіцца менш.