Аляксандр Габрукевіч прызначаны новам кіраўніком Старадарожскага раёна

14 июня 2016

Пашыраць патэнцыял аграпрамысловага комплексу, прыцягваць інвестыцыі і надаваць больш увагі сацыяльнай сферы і развіццю інфраструктуры. Менавіта такія задачы сёння губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра паставіў новаму кіраўніку Старадарожскага раёна. Яго прызначэнне адбылося літаральна некалькі гадзін таму. Старшынёй выканкама гэтага паўднёвага раёна стаў Аляксандр Габрукевіч - прафесійны аграрый і спецыяліст з вопытам працы на кіруючых пасадах. Адпаведнае рашэнне прынята на сесіі Старадарожскага райсавета дэпутатаў. Пасведчанне старшыні Аляксандр Габрукевіч атрымаў асабіста з рук губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіры.

У цэлым, адзначыў губернатар Сямён Шапіра, у кадравай палітыцы Мінскай вобласці стаўка робіцца на маладых і мэтанакіраваных кіраўнікоў. Сярэдні ўзрост іх 35-40 гадоў. Такія зараз працуюць у Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Лагойскім раёнах.