Аляксандр Дзянісаў у праекце Агенцтва тэленавін "Нашы. Рэтра"

10 июля 2015

Зорка першага савецкага баевіка "Дзяржаўная мяжа". У яго адважнага героя матроса Гамаюна былі закаханыя ўсе жанчыны краіны. Мужны і адважны на экране, у жыцці Аляксандр  Дзянісаў і не падазраваў, якое выпрабаванне падрыхтаваў яму лёс. У пачатку 90-х на піку сваёй акцёрскай кар'еры ён вырашыў кінуць усё і з'ехаць на Амерыканскі кантынент ратаваць жыццё сваёй дачкі. І не змог вярнуцца. Заслужаны артыст Беларусі, вядучы акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Дзянісаў у праекце Агенцтва тэленавін "Нашы. Рэтра". Глядзіце сёння ў рамках "Панарамы".