Аляксандр Чарвякоў: Адна з ключавых задач урада - рост даходаў насельніцтва

25 сентября 2021

Датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу, бонусы для тых,  хто гатовы пераехаць у сельскую мясцовасць, а таксама новы механізм добраахвотнага пенсіённага страхавання. Адпаведныя праекты ўказаў  на тыдні абмеркавалі ў Прэзідэнта. 

Летась сямейны капітал  дазволілі траціць датэрмінова на жыллё, адукацыю, медыцыну. Вядома, з нюансамі. Шматдзетныя сем'і вельмі прасілі пашырыць магчымасць атрымання гэтых грошай загадзя. У Мінпрацы ўлічылі пажаданні, падрыхтаваны новы дакумент. Усё пад запыты шматдзетных. Па статыстыцы так і атрымліваецца,  датэрмінова больш трацяць на паляпшэнне жыллёвых умоў і здароўе. 

Новы механізм добраахвотнага пенсіённага страхавання 

Урад прапанаваў і падыходы да развіцця пенсіённай сістэмы. Галоўная мэта - павысіць асабістую зацікаўленасць работнікаў у фарміраванні сваіх будучых пенсіённых правоў. Механізм для добраахвотнага назапашвальнага страхавання пенсій  прадугледжаны ў праекце ўказа Прэзідэнта і ў цэлым адобраны. 

Рост даходаў беларусаў - у прыярытэце ўрада 

Адна з ключавых задач урада - рост даходаў насельніцтва. Урад працуе над праектам бюджэту на будучы год. Так, плануецца, што рэальныя даходы беларусаў  (гэта значыць за вылікам падаткаў і ўнёскаў)  павінны павялічыцца на 2 %. Г.з. сярэдняя зарплата складзе 1 551 рубель, у рэальным сектары  -  звыш 1600. Асаблівая ўвага нізкааплатным прафесіям. Пра гэта ў праекце "Пытанне нумар адзін"  распавёў профільны міністр Аляксандр Чарвякоў. 

Арыенціры працы эканомікі на 2022 год 

Сярод іншых задач на будучы год - дадаць у экспарце. Мяркуецца, выручка вырасце ад знешніх продажаў да 46 мільярдаў долараў. Аб'ёмы інвестыцый павялічацца на 3,3 %. Інфляцыя не перавысіць 6 %. Унутраны валавы прадукт у наступным годзе,  згодна з прагнозам, павялічыцца на 2,9  %.