Албанія часова адмяняе візы для беларусаў

22 марта 2018

Без штампа ў пашпарце наведаць краіну можна з 1 красавіка па 31 кастрычніка. Тураператары арганізоўваюць адпачынак у Албаніі з вылетам з Мінска. У гэтай краіны ёсць выхад адразу да двух мораў - Іанічнага і Адрыятычнага. У цэнах на адпачынак дзяржаву можна супаставіць з Чарнагорыяй. У Тыране ўжо не першы год адмяняюць візы для беларусаў на турыстычны сезон. У астатні час грамадзянам нашай краіны неабходна афармляць візу ў пасольстве Албаніі ў Маскве.