Албанія часова адмяніла візы для беларусаў

6 июня 2017

Албанія часова адмяніла візы для беларусаў да 15 лістапада. Тураператары арганізоўваюць адпачынак у балканскую рэспубліку ў тым ліку з вылетам з Мінска. У Албаніі ёсць выхад адразу да двух мораў - Іянічнага і Адрыятычнага. Па цане гэтая невялікая дзяржава супастаўная з Чарнагорыяй. Албанія ўжо не першы год адмяняе візы для беларусаў на турыстычны сезон. У астатні час грамадзянам нашай краіны неабходна афармляць візу ў пасольстве Албаніі ў Маскве.